Перайсці да асноўнага змесціва

Аква Марыс® 
Прафілактыка насмарку і прастуды

Дазаваныя ізатанічныя спрэі Аква Марыс® былі  спецыяльна створаны, каб абараняць ад інфікавання рэспіраторнымі вірусамі і бактэрыямі ў сезон ВРВІ. Іх рэгулярнае выкарыстанне забяспечвае надзейную прафілактыку заражэння для дзяцей з 1 года і дарослых, у тым ліку для цяжарных жанчын і маці, якія кормяць грудзьмі.

Даведацца больш
Аква Марыс®. Прафілактыка насмарку і прастуды

Дадатковая інфармацыя

Асноўныя меры прафілактыкі грыпу і ГРВІ датычаць здаровага ладу жыцця: правільнаага харчавання, фізічнай нагрузкі, умацавання імунітэту, адмовы ад шкодных звычак, паўнавартаснага сну, адпачынку і г.д. Чым больш здаровы лад жыцця вядзе чалавек, тым мацнейшы арганізм, тым вышэйшыя яго абарончыя функцыі. Зарукай здароўя і абароны ад любога віруса з'яўляецца моцны імунітэт.

Таксама ў восеньска-зімовы перыяд неабходна больш дбайна сачыць за асабістай гігіенай: часцей мыць рукі, выкарыстоўваць толькі свой ручнік, посуд, сталовыя прыборы і г.д. Варта памятаць, што слізістая абалонка носа — галоўны бар’ерна шляху вірусаў і наш абаронца ў перыяд эпідэміі прастудных захворванняў.

Таму, каб уберагчыся ад вірусаў, калі вакол усе чхаюць і кашляюць, неабходна, каб слізістая носа заўсёды была ўвільготнена і абаронена ад іншароднык часцінак. Дазаваныя спрэі і кроплі Аква Марыс®

Нашы прадукты

Аква Марыс® Класічны

Аква Марыс® Класічны

Назальны спрэй Аква Марыс® Класічны рэкамендуецца для прафілактыкі ВРВІ і грыпу, а таксама рыніту (насмарку) у дзяцей з 1 года і дарослых, у тым ліку ў цяжарных і жанчын, якія кормяць грудзьмі.

Даведацца больш

Распаўсюджаныя праблемы, з якімі могуць дапамагчы прэпараты кампаніі JGL

Прастуда

Прастуда

ВРВІ, вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя - шырока распаўсюджанае захворванне верхніх дыхальных шляхоў, якое выклікаюць больш за 200 відаў розных вірусаў. У большасці выпадкаў «звычайная» прастуда доўжыцца не больш за тыдзень і суправаджаецца гэтак званымі «катаральнымі сімптомамі»: насмаркам, закладзенасцю носа, чханнем, болем у горле, кашлем, а таксама галаўным болем і павышэннем тэмпературы цела.

Даведацца больш
Востры рынасінусіт

Востры рынасінусіт

Рынасінусіт - адно з самых распаўсюджаных запаленчых захворванняў поласці носа і каляносавых пазух у дарослых і дзяцей. Агульная сімптаматыка ўключае павышэнне тэмпературы цела, кашаль, закладзенасць носа, парушэнне нюху, адчуванне «закладзенасці» вуха, галаўны боль і адчуванне стомленасці (астэнія).

Даведацца больш
Хранічны рынасінусіт

Хранічны рынасінусіт

Хранічным рынасінусітам, як правіла, пакутуюць пацыенты з частымі запаленчымі захворваннямі носа і прыдаткавых пазух і недастаткова эфектыўным лячэннем асноўнага захворвання. Асноўныя сімптомы: часты і працяглы галаўны боль, наяўнасць выдзяленняў з носа, цяжкае насавое дыханне, постназальны зацёк (сцяканне слізі па задняй сценцы глоткі) са з'яўленнем зацятага кашлю і зніжэнне нюху. Сімптомы хранічнага сінусіту трываюць значна даўжэй, чым падчас вострага рынасінусіту, у шэрагу выпадкаў яны могуць ніколі цалкам не знікнуць. 

Даведацца больш
Паліпоз носа

Паліпоз носа

Паліпоз — гэта з'яўленне добраякасных новаўтварэнняў (паліпы) на слізістай абалонцы носа або прыдаткавых пазух. Такія ўтварэнні з'яўляюцца крыніцай запалення, таму, калі не пачаць лячэнне своечасова, яны могуць прывесці да пастаяннай закладзенасці носа і значнага аслаблення нюху.

Даведацца больш