У залежнасці ад працягласці рынасінусіт падзяляюць на некалькі відаў: востры — сімптомы захворвання працягваюцца менш за 4 тыдні; падвостры — ад 4 да 12 тыдняў; хранічны — сімптомы захоўваюцца больш за 12 тыдняў.
Рэцыдыўны рынасінусіт уключае чатыры і болей паўтаральныя эпізоды запаленчага працэсу на працягу года з поўным ачуньваннем паміж імі. Пераважная большасць выпадкаў вострага рынасінусіту маюць віруснае паходжанне, часцей за ўсё яны выклікаюцца рынавірусамі, вірусамі грыпу і парагрыпу.
Сімптомы ВРС уключаюць цяжкасць насавога дыхання, закладзенасць носа, дыскамфорт ці боль у вобласці праекцыі верхнясківічных пазух (на баку захворвання) і зубоў, якія могуць узмацняцца пры нахіленні наперад. Агульная сімптаматыка ўключае павышэнне тэмпературы цела, кашаль, парушэнне нюху, адчуванне «закладзенасці» вуха, галаўны боль і адчуванне стомленасці (астэнія).
Нярэдкім сімптомам вострага рынасінусіту выступае з'яўленне выдзяленняў з носа. Таму прамыванне носа з дапамогай марской вады Аква Марыс® з'яўляецца абавязковым складнікам комплекснага лячэння. Растворы Аква Марыс® спрыяюць лепшаму вывядзенню слізі і мікраарганізмаў з носа, маюць супрацьзапаленчы эфект, зніжаюць рызыку распаўсюджвання інфекцыі і спрыяюць паскарэнню выздараўлення і скарачэнню тэрмінаў захворвання.
Ужыванне сасудазвужальнага прэпарата Рынамарыс® дапамагае зменшыць ацёк слізістай і хутка купіраваць закладзенасць носа.