Харвацкая кампанія, глабальны ахоп
Група JGL, якая налічвае больш за тысячу супрацоўнікаў, сёння працуе агулам на 50 рынках па ўсім свеце. У нашых планах на будучыню мы арыентуемся на ўстойлівы і доўгатэрміновы рост.
Кампанія Jadran-Galenski Laboratorij - гэта
- якасная і эфектыўная прадукцыя;
- найноўшае абсталяванне і самыя сучасныя тэхналогіі;
- іннавацыі ў галіне выкарыстання сінергіі лекавых сродкаў і марской вады;
- вялікі партфель прэпаратаў у сегментах "дыхальная сістэма" і "органы пачуццяў";
- шматгадовы досвед працы і партнёрства з наватарскімі фармацэўтычнымі кампаніямі.
Кірункі
На сённяшні дзень у партфелі JGL маецца больш за 460 уласных прэпаратаў: брэндаваных джэнерыкавых рэцэптурных і безрэцэптурных прэпаратаў, прэпаратаў на аснове натуральнай сыравіны, біялагічна актыўных дабавак, вырабаў медыцынскага прызначэння і дэрматалагічнай касметыкі.
Вытворчасць і якасць
Вытворчы комплекс JGL Pharma Valley ў цяперашні час уваходзіць у лік вядучых у Еўрапейскім Саюзе. Самі будынкі так арганічна ўпісваюцца ў існы прыродны ландшафт, што ўжо зрабіліся візітнай карткай горада.
Тэхналогіі
JGL бесперапынна развіваецца, мадэрнізуецца і пашыраецца. Мы пастаянна інвестуем у мадэрнізацыю тэхналагічных працэсаў, што дазваляе нам выпускать эфектыўныя і якасныя прэпараты.
Супрацоўнікі
Мы ўпэўнены, што развіццё кампаніі ў першую чаргу залежыць ад чалавечых рэсурсаў. У Jadran-Galenski Laboratorij працуюць прафесіяналы, якія ведаюць і любяць сваю справу. Праца ў кампаніі штодня ставіць перад намі складаныя і разнапланавыя задачы, вучыць шукаць эфектыўныя і нестандартныя рашэнні. Мы ніколі не спыняемся на дасягнутым, бо без прафесійнага росту нашых супрацоўнікаў і прыходу ў кампанію новых спецыялістаў немагчыма далейшае развіццё кампаніі ў цэлым.
Кіраўніцтва кампаніі
Пазнаёмцеся з людзьмі, якія вядуць нас да мэты. Рада праўлення сумесна з генеральным дырэктарам.
Jadran-Galenski Laboratorij у СНД
Jadran-Galenski Laboratorij у СНД
JGL: крыху гісторыі
Гісторыя кампаніі вядзе адлік з моманту распаду былой Югаславіі і пачынаецца з вытворчасці джэнерыкаў у розных прадуктовых катэгорыях. Невялікія прадуктовыя партыі не карысталіся асаблівым камерцыйным інтарэсам, таму кампанія перапрафілявалася на вытворчасць арыгінальных прэпаратаў, запатрабаваных рынкам.
Заснаванне акцыянернага таварыства
1991.
Зарэгістраваны першы прэпарат — Carbo medecinalis, таблеткі
1991.
Запуск Аква Марыс®
1999.
Запуск джэнерыкавага прэпарату Ксалатамакс®
2009.
Запуск Рынамарыс®
2011.
Запуск Оптынол®
2013.
Адкрыццё комплексу "Фарма-Вэллі"
2015.
Новы інвестыцыйны праект INTEGRA 2020
2019.
Агульны даход больш за 1 мільярд харвацкіх кун
2020.
Заўсёды гатовы адказаць
Калі ў вас ёсць пытанне да нас ці вы хочаце даведацца больш пра нашы прадукты і паслугі, адпраўце нам паведамленне, і мы адкажам вам як найхутчэй