Перайсці да асноўнага змесціва

Аква Марыс® Стронг

100% раствор марской вады з павышанай канцэнтрацыяй солі (гіпертанічны раствор). Пры насмарку назальны спрэй Аква Марыс® Стронг спрыяе «выцягванню» вадкасці з клетак слізістай абалонкі, памяншаючы такім чынам ацёк і спрыяючы ўстараненню закладенасці носа «натуральным шляхам», без выкарыстання сасудадаззвужальных сродкаў.

Прызначаны для дзяцей з 1 года і дарослых.

Дзе купіць
Аква Марыс® Стронг

Дадатковая інфармацыя

ВЫРАБ МЕДЫЦЫНСКАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ. ПЕРАД ВЫКАРЫСТАННЕМ АЗНАЁМЦЕСЯ З ІНСТРУКЦЫЯЙ, ПРАКАНСУЛЬТУЙЦЕСЯ З УРАЧОМ. 

Асабліва важны ў выпадку закладенасці носа ў людзей, для якіх пералік магчымых прэпаратаў істотна абмежаваны (маленькія дзеці, цяжарныя жанчыны). Пры цяжарнасці выконвае важную ролю ва ўстараненні г.зв. «гарманальнага рыніту» (рыніт цяжарных).

Аква Марыс® Стронг:

  • Змяншае ацёк і закладзенасць носа.
  • Валодае супрацьмікробным дзеяннем за кошт абязводжвання мікробнай клеткі.
  • Стымулюе мясцовы імунітэт.
  • Паніжае рызыку запаленчых ускладненняў насмарку (сінусіт, атыт).

Даведацца больш пра прэпарат Аква Марыс® Стронг можна на сайце www.aquamaris.by

Распаўсюджаныя праблемы, з якімі могуць дапамагчы прэпараты кампаніі JGL

Прастуда

Прастуда

ВРВІ, вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя - шырока распаўсюджанае захворванне верхніх дыхальных шляхоў, якое выклікаюць больш за 200 відаў розных вірусаў. У большасці выпадкаў «звычайная» прастуда доўжыцца не больш за тыдзень і суправаджаецца гэтак званымі «катаральнымі сімптомамі»: насмаркам, закладзенасцю носа, чханнем, болем у горле, кашлем, а таксама галаўным болем і павышэннем тэмпературы цела.

Даведацца больш
Востры рынасінусіт

Востры рынасінусіт

Рынасінусіт - адно з самых распаўсюджаных запаленчых захворванняў поласці носа і каляносавых пазух у дарослых і дзяцей. Агульная сімптаматыка ўключае павышэнне тэмпературы цела, кашаль, закладзенасць носа, парушэнне нюху, адчуванне «закладзенасці» вуха, галаўны боль і адчуванне стомленасці (астэнія).

Даведацца больш
Хранічны рынасінусіт

Хранічны рынасінусіт

Хранічным рынасінусітам, як правіла, пакутуюць пацыенты з частымі запаленчымі захворваннямі носа і прыдаткавых пазух і недастаткова эфектыўным лячэннем асноўнага захворвання. Асноўныя сімптомы: часты і працяглы галаўны боль, наяўнасць выдзяленняў з носа, цяжкае насавое дыханне, постназальны зацёк (сцяканне слізі па задняй сценцы глоткі) са з'яўленнем зацятага кашлю і зніжэнне нюху. Сімптомы хранічнага сінусіту трываюць значна даўжэй, чым падчас вострага рынасінусіту, у шэрагу выпадкаў яны могуць ніколі цалкам не знікнуць. 

Даведацца больш
Паліпоз носа

Паліпоз носа

Паліпоз — гэта з'яўленне добраякасных новаўтварэнняў (паліпы) на слізістай абалонцы носа або прыдаткавых пазух. Такія ўтварэнні з'яўляюцца крыніцай запалення, таму, калі не пачаць лячэнне своечасова, яны могуць прывесці да пастаяннай закладзенасці носа і значнага аслаблення нюху.

Даведацца больш